Home

Рэклама

Наладка
bel_angelus
10 лістапада 2009 @ 14:18
Сёння мой тэлефон вырашыў зноў паплаваць, а мой запасны мабільны тэлефон адмовіўся працаваць. А гэта значыць, што я застаўся без мабільнай сувязі і зараз я сябе адчуваю проста недзеяздольным, бо там усе кантакты, як кліентаў так і сяброў. Вось цяпер сяджу і думаю, як мы жылі раней без гэтага.....
 
 
bel_angelus
14 кастрычніка 2009 @ 20:56
Усё! Я вытрымаў атэстацыю і цяпер атэставаны юрыст, засталося толькі атрымаць пасведчанне аб атэстацыі юрыста, але гэта ўжо фармальнасць!
Прымаю віншаванні;)
 
 
bel_angelus
13 кастрычніка 2009 @ 15:37
Вось і прыйшоў той момант, калі я іду здаваць атэстацыю юрыста ў МінЮст першы раз.
Заўтра спроба нумар 1, ох, як хочацца, каб гэта была першая і апошняя спроба...
 
 
bel_angelus
07 жніўня 2009 @ 12:16
Увечары з'язджаю на рыбалку, буду яднацца ўсе выходныя з прыродай (спадзяюся на гэты раз рыбалка будзе лепш)))))))
 
 
bel_angelus
24 ліпеня 2009 @ 13:09
Менск зноў затапіла...і зноў не спрацавалі каналізацыі...

На гэты раз, я стаў сведкам гэтага патопу, патрапіў у адзін з эпіцэнтраў, на прашпекце Дзяржынскага, тралейбусы ехаць не маглі, аўтобусы стаялі, машыны аб'язджалі возера па бардзюрам...некаторыя ехалі напралом...ніжэй прапаную відэа,як што было, знятае мною на тэлефон:


 
 
bel_angelus
01 красавіка 2009 @ 12:10
З Сёняшняга дня у Беларусі спынены трансляцыі расейскіх каналаў Рен-ТВ, , ПКВС, НТВ-Мір. Кабельныя аператары, якія ажыцяўлялі трансляцыю вышэй ўзгаданых каналаў, называюць розныя прычыны адключэння. Але такое адчуванне, што зроблена гэта па палітычных матывах. Можна ўзгадаць, што ў міулыя выходныя, па Рен-ТВ у праграме "Неделя" быў паказаны відэасюжэт пра Лукашэнку і яго сына Мікалая, а яшчэ да гэтага, па ПКВС у праграме Пражэктарпэрісхілтан, быў адпушчаны жарт пра Мікалая і яго Бацьку.(заўважым, што АНТ гэты момант выразала).
Таму робім вывады, а каналы шкада, хутка ідэолагі і да інэту дабяруца!!!
 
 
bel_angelus
27 сакавіка 2009 @ 10:14
Нашы суседзі па офісным памяшканням вырашылі адпаліраваць у сябе паркет, працаваць немагчыма, столькі шуму, што проста жах...
 
 
bel_angelus
25 сакавіка 2009 @ 10:16
25 сакавіка 1918 году, у г. Менску была падпісана 3 устаноўчая грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі!

Са святам, паважаныя сябры, з Днём Волі Вас!!!
 
 
bel_angelus
01 сакавіка 2009 @ 13:39
Прашу прабачэнне ў сяброў. Прабачце калі ласка, калі я што-небудзь, калі-небудзь зрабіў вам дрэннага!!!
 
 
bel_angelus
22 лютага 2009 @ 22:12
Працягваю ланцужок, у які мяне зацягнула panenka-t

Расклад такі: Вы пішаце 8 фактаў са свайго жыцця, а пасля абіраеце 8 ахвяр,якія павінныя зрабіць тое ж самае ў сваім ЖЖ.

Гэта спіс асоб, якія працягнуць ланцужок)))

abaronca
alsana_zlolotce
atehianka
praz_vochy
ann_of_chaos
annahonda
insurhent
dream_of_sun

А гэта 8 фактаў з майго жыцця!


1.Хутка навучыўся чытаць. Я мала памятаю што з дзяцінства, але дакладна памятаю, што навучыўся чытаць вельмі хутка за 1 дзень.

2. Я жыў у г. Ленінск, (Сярэдняя Азія) -7 год, дзе знаходзіцца касмадром Байканур(месца, адкуль СССР запусціў касмічную станцыю “Мір”, а таксама ракеты “Пратон” і касмічны карабель “Буран”). Я мала што памятаю з тых год, але гэта факт з майго жыцця, нават фотаздымкі ёсць з маім удзелам:).

3.У 9 год бацькі аддалі на фехтаванне, дзе я правёў наступныя 5 год, пры тым спачатку займаўся ў 2 кратнай чэмпіёнкі свету і срэбнай медалісткі алімпійскіх гульняў, а потым перавялі мяне ў СДЮШОР “Дынама”, за які я выступаў у спаборніцтвах унутры рэспублікі. Гэтыя гады я лічу аднымі з лепшых з майго дзяцінства.
І самае цікавае, што пасля 7 год з моманту, як я скончыў займацца гэтым відам спорта, я вырашыў зноў вярнуцца ў яго(праўда на аматарскім узроўні), і адбылося гэта 21 лютага 2009 г..

4. 26 красавіка 2005 году – у гэты дзень для мяне адбыліся 2 падзеі: 26 красавіка 2005 г. раніцай-я атрымліваю пасведчанне кіроўцы транспартнага сродку. 26 красавіка 2005 году вечарам- я ўдзельнічаю ў акцыі Чарнобыльскі шлях 2005 і мяне затрымліваюць разам з астатнімі ўдзельнікамі і накіроўваюць у, як яго зараз называюць,-“Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў”, а на наступны дзень суд Ленінскага раёну г. Мінска выносіць пастанову аб маім арышту на 10 сутак. Так першы раз і пакуль толькі адзін раз ў сваім жыцці, я атрымаў 10 сутак арышту!

5. 2 гады запар я быў у спартовым лагеры, менавіта лагеры, а не летніку, з рэжымам як у войску, і лічу, што гэта было карысным:)

6. Я люблю гатаваць, нават маю сваё фірмовае блюда якое ў мяне добра атрымоўваецца, калі каго зацікавіць – звяртайцеся :)

7. Цікаўлюся астраноміяй з дзяцінства, зараз падумваю аб пакупцы новага тэлескопу і мару пабачыць поўнае сонечнае зацьменне сваімі вачыма!

8. Я стаў юрыстам і гэта ўжо факт:-)
 
 
bel_angelus
08 ліпеня 2008 @ 18:14
Як што дык адразу апазіцыя...
Калі выбухі адбыліся ў Віцебску адразу пачалі рабіць ператрусы ў кватэрах апазіцыянэраў, але так нікога і не знайшлі па той справе...
Вось зараз прайшло 3 гады, выбух у Менску, праўда на месцы дзе сабралася большая колькасць людзей чым у Віцебску, і зноў жа праз некалькі дзён пачаліся ператрусы на кватэрах апазіцыянэраў і выклікі для дачы тлумачэнняў...такое адчуванне што гэтыя выбухі робяцца кімсьці спецыяльна і заўважце зноў жа перад выбарамі.
Спадзяюся, што гэта проста супадзенні, а праваахоўным ворганам трэба шукаць сапраўдных тэрарыстаў ці хуліганаў каму як, а не выкарыстоўваць гэты выбух, дзеля прэсінга апазіцыі перад выбарамі.
 
 
bel_angelus
Вельмі цікавы фінал, думаю згадзяцца ўсе!!!
Кожная каманда была годна стаць Чэмпіёнам Еўропы 2008. Абедзве каманды паказалі цудоўную гульню, але ж гішпанцы былі трошкі больш тэхнічнымі і хутчэйшымі. Каманда выглядала цудоўна, і як немцы не спрабавалі супрацьстаяць гішпанцам, нічога ў іх не атрымалася. Вынік адзін:1:0 на карысць каманды Луіса Араганэса!
Мае віншаванні ўсім прыхільнікам зборнай Гішпаніі, якія сярод беларусаў, я думаю, прысутнічаюць;)!!!
 
 
bel_angelus
27 чэрвеня 2008 @ 11:28
Гэта ўсе засталося пасля прагляду футбольнага матчу Гішпанія:Расея, гэта ўжо не Кастрычніцкая плошча, а свалка смецця нейкая, сорамна...


Фотаздымак фотакарэспандэнта газеты "Наша Ніва" Юліі Дарашкевіч.
 
 
bel_angelus
26 чэрвеня 2008 @ 23:47
Ура, гішпанцы вырубілі, размазалі расейскую зборную па сценцы.3:0 і зборная Расеі стала на месца)Гішпанцы сапраўды гралі прыгожа і тэхнічна, у адрозненні ад Расеі, якая стварыла 1 небяспечнае становішча толькі напрыканцы гульні.
Фінал Еўра2008 будзе цікавым. Нямеччына:Гішпанія, хто каго?)
 
 
bel_angelus
27 красавіка 2008 @ 10:33
Сябры,
Хрыстос Уваскрос!!!
 
 
bel_angelus
25 сакавіка 2008 @ 08:23
Са святам сябры, хай Жыве Вольная Беларусь!!!
 
 
bel_angelus
09 сакавіка 2008 @ 00:40
Прашу прабачэння ў сваіх сяброў і не толькі, калі калісьці, дзе-небудзь, чымсьці я вас пакрыўдзіў!!!
 
 
bel_angelus
23 лютага 2008 @ 11:39
Сёння ноччу прачнуўся ад таго, што за вокнамі, на вуліцы была навальніца. Ведаеце, не ведаю як вы, а для мяне навальніца ў лютым месяцы за мае 21 год жыцця першая) прышпільна, але кажуць, што калі навальніца ў зімку, то гэта дрэнна, быццам не ўраджайны год будзе!!!
 
 
bel_angelus
31 студзеня 2008 @ 23:13
Бываюць у жыцці прыемныя моманты...і вось адзін з такіх момантаў быў, калі я прысутнічаў на днях на адным судовым працэсе ў Вярхоўным судзе. Прыемным было тое, што працэс ад самага пачатку і да апошняга быў цалкам на беларускай мове, пры тым, што аб гэтым, калі не памыляюся не хадайнічалі бакі, толькі скарга была падана на беларускай мове.
Дзякуй суддзе Вярхоўнага суда за гэты момант, нават не гледзячы на тое, што скарга не была задаволена...
Вось калі б усе такімі былі...
 
 
bel_angelus
23 студзеня 2008 @ 19:07
Сёння выйшаў на волю, пасля зняволення ў Шклоўскай калоніі, лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч.
Жыве Беларусь!!!
 
 
 
 

Рэклама

Наладка